Сергей Сапоненко

Беларусi

Мая краіна Беларусь,
З тваіх палёў шлю позірк небу,
Тут на зямлі пачуў я хруст
Цнатлівага, як тайна, снегу.

Даруй, імкнуся я душой
Да іншых селішчаў– нябесных,
Там, дзе здабуду супакой
Калі для вечнасці ўваскрэсну.

Малою стала ўся зямля,
Тут не знайсці ад бур збавення,
Пагэтаму душа мая
Так смагне неба дасягнення.

Як я жадаю, Беларусь,
Каб твой народ знайшоў свабоду.
Яе жадае даць Ісус
Пад небам кожнаму народу…

DSC05735


Комментарии: